Веніямін Рыгоравіч Конюхаў
Веніямін Рыгоравіч Конюхаў (28 снежня 1936, Душанбэ, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1962 па 1969 г. — кіраўнік групы архітэктараў комплекснай праектнай майстэрні ДзіпраНДІ АН СССР, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у праектных інстытутах Алма-Аты. З 1970 года працаваў у праектных і навуковых інстытутах Мінска, выкладчыкам на кафедры інтэр’ера і абсталяванні ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1983 па 1988 г. — загадчык аддзела НДІ мастацкай лабараторыі Міністэрства мясцовай прамысловасці. Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАўтар праектаў планіроўкі сёлаў Цалінаградскай вобласці Казахскай ССР (1964), цэнтра Уральска (1962—1966), ПДП Заходняга раёна (1965), Інстытута геафізікі АН Казахскай ССР (1967, з А. Б. Казловым, Б. Цюціным) у Алма-Аце. Займаецца пытаннямі формаўтварэння ў архітэктуры. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia