Верабкі (гарадзішча)
Верабкі — археалагічны помнік каля вёскі Верабкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,1 км на ўсход ад вёскі на падоўжаным узгорку (гара Плоская), на правым беразе ракі Бярэшча. АпісаннеПляцоўка гарадзішча роўная, з невялікім нахілам на ўсход, здзірванелая, зарасла хвойнікам і хмызняком. Даўжыня з захаду на ўсход 68 м, максімальная шырыня 40 м, мінімальная — 26 м. Вышыня схілаў да 12 м, паўночны і паўднёвы стромкія, усходні адносна пакаты. 3 заходняга боку пляцоўка гарадзішча ўмацавана валам і шырокім ровам. Шырыня вала ў аснове да 9 м, вышыня 1,1 м. 3 боку пляцоўкі схілы вала пакатыя, з боку рова — стромкія. Глыбіня рова не менш за 10 м, шырыня да 20 м. Выявіў у 1931 годзе А. М. Ляўданскі, абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт у цэнтры 0,2-0,3 м, бліжэй да краёў каля 1 м, добра прасочваецца па ўсёй пляцоўцы. Трапляюцца абломкі штрыхаваных пасудзін, кавалкі жалезнага шлаку і абпаленыя камяні. Характар керамікі (дамешак жарствы, вострарабрыстая форма пасудзін, параўнальна добрае абпальванне) дае магчымасць датаваць гарадзішча I—III стст. н. э. і аднесці яго да культуры штрыхаванай керамікі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia