Вераніка Анатолеўна Чаркасава
Вераніка Анатолеўна Чаркасава (12 студзеня 1959 — 20 кастрычніка 2004, Мінск) — беларуская журналістка. БіяграфіяДзяцінстваНіка, так яе называлі бацькі, з маленства расла ў творчай атмасферы. Яе маці, Дзіяна Чаркасава, працавала ў газеце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменнікам, займаўся перакладамі. У апошніх класах яна друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі. Кар’ераЯна працавала ў незалежнай беларускай прэсе, праводзіла журналісцкія даследаванні, пісала на сацыяльныя тэмы (пра праблемы «простага чалавека», секты, цыганскую меншасць і г.д.), таксама напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларуссю і Іракам. Пасля заканчэння журфаку БДУ (кірунак «Радыё і тэлебачанне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакументалістыкай. Самыя знакамітыя дакументальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок». На пачатку 1990-х Чаркасава развіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданнях: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода» потым у «БелГазеце» (1995—2003, намесніца галоўнага рэдактара), апошні год працавала ў незалежнай газеце «Салідарнасць». Забойства20 кастрычніка 2004 года была забітая ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс каля 20 нажавых удараў. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках. СледстваПраваахоўныя органы лічаць, што да забойства можа быць датычны сын В. Чаркасавай Антон Філімонаў. У цяперашні час яго месцазнаходжанне невядома. У красавіку 2006 года малады чалавек быў асуджаны па арт. 221 УК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. 16 мая 2007 года ў адносінах А. Філімонава была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 УК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Аднак ён да таго часу ўжо знік. 8 лютага 2007 года ў сувязі з неўстанаўленнем асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачваных, расследаванне крымінальнай справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена, аднак аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне акалічнасцяў злачынства і вышук датычных да яго асоб, працягваюцца. 11 чэрвеня 2007 года была вынесена пастанова аб прыцягненні А. Філімонава ў якасці абвінавачванага. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска санкцыянавала зняволенне А. Філімонава пад варту. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў стаўленні яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 года ў сувязі з тым, што абвінавачваны схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia