У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Астрэйка.
Вера Дзмітрыеўна Астрэйка (нар. 1968, Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія і навуковая дзейнасць
У 1985 годзе скончыла сярэднюю школу № 21 у Мінску. У 1990 годзе скончыла руска-беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Падчас навучання працавала лабаранткай кафедры рускай мовы, а пазней — старшай лабаранткай навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі філалагічнага факультэта БДУ[1].
З 1992 па 1995 год — аспірантка Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1995 годзе пачала працу ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі таго ж інстытута, дзе прайшла шлях ад малодшай да старшай навуковай супрацоўніцы. У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Паўночна-заходняя занальная лексіка ў найменнях з’яў жывой прыроды (лінгвагеаграфія і паходжанне)»[1].
У 2005–2008 гадах навучалася ў дактарантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. З 2010 па 2013 год — загадчыца кафедры беларускай мовы ІПНК НАН Беларусі. З 2013 года — загадчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, створанай на базе некалькіх аб’яднаных кафедраў[1].
У ІПНК чытала курсы беларускай і рускай моў, педагогікі і псіхалогіі вышэйшай школы, рыхтуе аспірантаў да залікаў, вядзе практычную і метадычную працу, удзельнічае ў прыёмных і экзаменацыйных камісіях[1].
У якасці выкладчыцы працавала таксама ў БДУ і Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій. Выкладала курс «Беларуская мова: прафесійная лексіка» для студэнтаў спецыяльнасцяў «менеджмент», «правазнаўства», «псіхалогія. сацыяльная работа»[1].
У 1990-я гады ўдзельнічала ў фальклорных экспедыцыях і падрыхтавала раздзел «Вясельны абрад і песні» ў зборніку «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць» (1995)[1].
Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: беларуская дыялекталогія, лінгвагеаграфія, арэальная лінгвістыка, навуковая тэрміналогія. Даследуе праблемы моўных кантактаў, моўнага ландшафту Беларусі, узаемадзеянне гаворак з балцкімі і славянскімі мовамі[1].
Аўтарка 59 навуковых прац[1]. Была аўтарам і суаўтарам тэматычных дыялектаграфічных выданняў «Жывёльны свет», «Раслінны свет», «Чалавек», «Сельская гаспадарка», хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі, прысвечанай гаворкам цэнтральнай зоны. Выступала з дакладамі на міжнародных кангрэсах беларусістаў, славістаў і дыялектолагаў[1].
Выбраныя публікацыі
- Асаблівасці намінацыйнай сістэмы гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускай мовы // Dziedzictwo przeszłości związkow językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich. T. 3. Językoznawstwo. Białystok, 2000. – S. 9-18.
- Заходняя і ўсходняя дыялектныя зоны беларускай мовы // Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мат. ІІІ міжнар. Кангрэса беларусістаў. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – C . 47-50.
- Формирование зональной структуры белорусского диалектного языка и проблема языковой интерференции // Proceedings of the Third International Congress of Dialectologists and Geolinguists. V. 2. – Lublin: Maria Curie-Skłodowska University Press, 2003. – P. 149-164.
- Балта-ўсходнеславянскае занальнае моўнае ўзаемадзеянне // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. ХШ міжнар. з’езд. Дакл. бел.дэлегацыі. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – С. 3-18.
- О лингвогеографической дифференциации балтизмов белорусского языка // Исследования по славянской диалектологии. Вып. 6. – М.: Институт славяноведения, 2005. – С. 138-156.
- Северная группа белорусских говоров как одна из зон межъязыкового взаимодействия // Proceedings of the 4-th International Congress of Dialectologists and Geolinguists. – Riga: Latvian Language Institute, University of Latvia, 2006. – P. 25-31.
- Формирование зональнай группировки беларуских говоров и проблема славяно-балтских языковых отношений // Acta Baltico-Slavica. – XXX. 2006. – S. 333-344.
- Роль балтийского языкового элемента в формировании номинационной системы говоров северо-западной диалектной зоны белорусского языка // Исследования по славянской диалектологии Вып. 12. Ареальные аспекты изучения славянской лексики. – М.: Институт славяноведения РАН, 2006. – С. 131-146.
- Kalbinių kontaktų įtaka Baltarusijos kalbinio landšafto zonų formavimuisi // Liaudies kultūra. – P. 45-53.
- Паўднёва-ўсходняя дыялектная зона беларускай мовы і славяна-балцкія кантакты і сувязі. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 63. 2009. – С. 18-25.
- Беларуска-польскае лексічнае ўзаемадзеянне ў гаворках паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускай мовы. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 64. – 2009. – С. 45-52.
- Аб фарміраванни паўднёва-ўсходняй дыялектнай зоны беларускай мовы ў кантэксце праблемы этна-моўнага ўзаемадзеяння // Мовазнаўства: Матэрыялы IV Міжнар. кангрэса беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.) / пад рэд. С. Запрудскага, Г. Цыхуна. – Мінск: Лімарыус, 2010 (Беларусіка = Albaruthenika; кн. 30). – С. 22-31.
- Балцкі субстрат у гаворках асноўных дыялектных зон беларускай мовы // Językowe і kulturowe dziedzictwo Wielkiego Księstwa Litewskiego (Millenium Litwy 1009-2009). – Bydgoszcz, 2010. – S. 177-184.
- Асаблівасці польскага моўнага ўплыву на фанетыку і граматыку традыцыйных мясцовых гаворак паўночнага захаду Беларусі // Rozprawy Komisji Językowej Łódzkiego Towarzystwa Naukowego – № 58. – 2012. – S. 15-26.
- Балцкія элементы ў граматыцы традыцыйных мясцовых гаворак паўночна-заходняй Беларусі // Acta Baltico-Slavica. № 36. – SOW, Warszawa, 2012. – С. 51-59.
- Северо-западные зональные словообразовательные регионализмы беларуского языка как результат славяно-балтских этно-языковых контактов и связей // Žmogus kalbos erdvėje. № 7. – Kaunas, 2013. – С. 577-585.
- Полацка-мінская група гаворак у сістэме структурна-тэрытарыяльных адзінак беларускай мовы // Białoruś w dyskursie naukowym. – Warszawa: UW (у друку).
Крыніцы