Вера Сафронаўна Давыдава
Вера Сафронаўна Давыдава (22 снежня 1918, Шарыпы, Гарадоцкі раён — 17 жніўня 2000) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. БіяграфіяУ 1941 годзе скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. 3 1941 года пачала працаваць у архіўных установах г. Барнаула. Удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 года — начальнік філіяла Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Гродна. 3 1951 года — начальнік аддзела Архіўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў БССР, з 1956 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара партархіва, загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1974—1989 гг. — навуковы супрацоўнік сацыялагічнай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых прац па гісторыі партыйнага падполля на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адна са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны рух на Беларусі 1905—1907 гг.» (1955), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя на Беларусі» (Т. 1-2, 1957), «Паказанні і запіскі пра польскае паўстанне 1863 г. Аскара Авейдэ» (1961), рэдактар і складальнік зборніка дакументаў «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861—1862)» (1959). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia