Вера Якаўлеўна Ляшук
Вера Якаўлеўна Ляшук (1 лістапада 1933, в. Марозавічы, цяпер Брэсцкі раён) — беларуская літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Кандыдат філалагічных навук (1987). Прафесар (1991). БіяграфіяСкончыла Брэсцкі педагагічны інстытут (1959). З 1963 года — у Брэсцкім універсітэце (у 1980—85 гадах — дэкан філалагічнага факультэта). Друкуецца з 1957 года. Асноўнымі тэмамі яе даследаванняў ёсць беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы педагогікі вышэйшай школы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адна са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) і інш. Бібліяграфія
УзнагародыЗаслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia