Вербалоз
Вербалоз[1], вярба пяцітычынкавая[2] (Salix pentandra) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых. НазваВярба пяцітычынкавая, вярба, вербалоз[3], лаза, ракіта, брэд[1]. Апісанне![]() Вышыня расліны да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленавата- або чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце ліпкія, прыемна пахнуць. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, падоўжана-яйцападобназавостранае, шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць. Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лісця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плод — каробачка з белым пухам, у каташках. ПашырэннеПашыраны ў Еўразіі, сустракаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі, Украіне (за выключэннем Крыма), амаль па ўсёй Сібіры. Расце на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у верасні-кастрычніку. Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы. ТаксанаміяВід Вербалоз уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10 % танідаў) — на дубленне. Добры меданос. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia