Вербенавыя
Вербенавыя[1] (Verbenaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ясноткакветныя. Травы, кусты, зрэдку — дрэвы. Біялагічнае апісаннеЛісце ў прадстаўнікоў сямейства большай часткай супраціўнае. Сцёблы ў перасеку чатырохкутныя. Кветкі больш-менш няправільныя, хоць не асабліва буйныя, але часта прыгожыя і духмяныя. Распаўсюджанне і экалогіяКаля 700 відаў цёплых краін; многія ва ўмераных краінах Паўднёвага паўшар’я; у халодных і высокіх нагор’ях не растуць. У Еўропе маецца толькі адзін прадстаўнік роду Вербена (Verbena). Сюды ж адносіцца род Lantana. Значэнне і прымяненнеМногія прадстаўнікі сямейства цэняцца ў садаводстве. РодыПа выніках апошніх філагенетычных даследаванняў[2] шэраг родаў быў аднесены да сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), у выніку чаго сямейства Verbenaceae налічвае прыблізна 35 родаў і 1 200 відаў[3][4]. Avicennia, якую раней адносілі да Verbenaceae або вылучалі ва ўласнае сямейства Avicenniaceae, цяпер уключана ў сямейства Acanthaceae. Сямейства змяшчае каля 35 родаў[5][6]:
Роды, якія раней уваходзілі ў Verbenaceae, але цяпер перамешчаныя ў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae): Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia