Версаль (горад)
Верса́ль (фр.: Versailles) — горад ва Францыі. Горад (камуна) Версаль, размешчаны за 17,1 кіламетра на паўднёвы захад ад цэнтра французскай сталіцы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Івелін. Насельніцтва ў 2004 годзе склала каля 85 900 жыхароў, зменшыўшыся з пікавай адзнакі 1975 года ў 94 145 чалавек. ГісторыяУпершыню населены пункт згадваецца ў 1038 годзе[1]. Горад развіўся з вонкавага двара Версальскага палаца, які служыў асноўнай рэзідэнцыяй каралеўскага двара ў апошняе стагоддзе старога парадку (у 1666—1789 гадах). У 1919 годзе па выніках Першай сусветнай вайны ў палацы быў падпісаны Версальскі мірны дагавор. ГеаграфіяГорад размешчаны на плато вышынёй ад 130 да 140 метраў над узроўнем мора (цэнтр Парыжа — толькі 33 м), акружаным лясамі. Плошча Версаля складае 26,18 км², гэта прыблізна чвэрць плошчы Парыжа; шчыльнасць насельніцтва — 3,275 чал./км² (паводле даных за 1999 год), а ў Парыжы — 20,164 чал./км². Версаль мае прамую і сіметрычную планіроўку вуліц, і па мерках XVIII стагоддзя з'яўляўся вельмі сучасным еўрапейскім горадам. Версаль стаў мадэллю для планіроўкі Вашынгтона. Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia