Верэльскі мірны дагавор

Верэльскі мірны дагавор
Дата падпісання 14 жніўня 1790[1]
Месца падпісання

Верэльскі мірны дагавор 1790 — мірны дагавор, заключаны паміж Расіяй і Швецыяй пасля руска-шведскай вайны 1788-90. Падпісаны 3 (14) жніўня ў Верэле (Вяраля, Фінляндыя). Абодва бакі былі зацікаўлены ў больш хуткім заключэнні міру: Швецыя — з прычыны знясілення вайной, Расія — з-за вайны з Турцыяй. Верэльскі мірны дагавор па сутнасці паўтарыў ўмовы Абаскага мірнага трактата 1743 года і не ўнёс ніякіх тэрытарыяльных змен. Галоўнае значэнне Верэльскага мірнага дагавора заключалася ў тым, што Швецыя адмовілася ад саюза з Турцыяй, а Расія — ад фармулёвак Ніштацкага і Абаскага трактатаў, па якім Расія атрымлівала магчымасць ўмешвацца ва ўнутраныя справы Швецыі.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya