Весна Пісаровіч
Весна Пісаровіч (харв.: Vesna Pisarović, нар. 9 красавіка 1978, Брчко, Югаславія) — харвацкая спявачка. БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Брчко (цяпер Боснія і Герцагавіна), дзяцінства правяла ў Пожаге да 13 гадоў. Вучылася ў музычнай школе па класе флейты, спявала ў хорах і выступала на музычных фестывалях. У сярэдзіне 1990-х яна пераехала ў Заграб, дзе скончыла факультэт гуманітарных і сацыяльных навук Заграбскага ўніверсітэта (спецыяльнасць: фанетыка і харватыстыка) і працягнула музычную кар’еру[3]. Выступала ў мностве клубаў і пісала песні, у 1997 годзе на музычным фестывалі Zadarfest пазнаёмілася з Міланай Улаевіч, якая стала пісаць ёй песні. У 2002 годзе Весна Пісаровіч выйграла нацыянальны музычны фестываль «Dora» і адправілася на Еўрабачанне ў Талін. З песняй «Everything I Want» заняла 11-е месца на конкурсе ў Таліне[4][5]. З’яўляецца аўтарам песні «In the Disco», з якой Дзін прадставіў Боснію і Герцагавіну на Еўрабачанні ў Стамбуле (заняў 9-е месца). Жыве ў Берліне. У 2012 годзе выпусціла джаз-альбом, на якім свае партыі запісалі Герхард Шлесль (трамбон), Клейтан Томас (кантрабас) і Стыў Хізэр (ударныя). Дыскаграфія
Зноскі
Спасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia