Вечалле
Ве́чалле — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, у басейне ракі Крашанкі (прыток Ушачы). Плошча Вечалля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня 3,68 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору 37,2 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на асобных участках нізкія. Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія раздзелены між сабой невысокім падняццем. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—15 м. Возера мезатрофнае. Расліннасць займае 5 % плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паласы складае 5—30 м. У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо. Возера Вечалле ўваходзіць у курортную зону «Ушачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[1]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia