Воблачнасць

Воблачнасць — сукупнасць воблакаў над пэўнай тэрыторыяй або ў атмасферы.

Ступень укрыцця неба воблакамі вызначаюць па 10-бальнай шкале ці ў працэнтах. Нуль балаў (працэнтаў) адпавядае бязвоблачнаму небу, 10 балаў (100%) — поўнаму ўкрыццю неба воблакамі.

У сярэднім воблакі ўкрываюць каля палавіны зямнога шара, найменшая воблачнасць — у трапічных пустынях, найбольшая ў раёнах з экватарыяльным і мусонным кліматам; на тэрыторыі Беларусі воблачнасць у сярэднім за год 6—7 балаў.

Воблачнасць уплывае на надвор'е і клімат: зімой і ноччу перашкаджае зніжэнню тэмпературы, летам і днём памяншае награванне зямной паверхні сонечнымі прамянямі, змякчае клімат унутры мацерыкоў.

Літаратура

  • Воблачнасць // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya