Воблачныя вылічэнніВоблачныя вылічэнні (англ.: cloud computing; grid computing; utility computing — літаральна «вылічанні ў аблоках», «сеткавыя вылічанні», «вылічанні на патрэбу») — канцэпцыя і методыка ажыццяўлення вылічэнняў з дапамогай маштабаваных вылічальных рэсурсаў, якія існуюць па-за асяроддзем адказнасці спажыўца, і карыстанне якімі аплочваецца спажыўцом паводле патрэбы, у т.л., і аднаразова. АпісаннеУ такой канцэпцыі спажывец не ведае нічога пра магутнасць, размяшчэнне, арганізацыю вылічальных рэсурсаў, якімі ён карыстаецца; выкарыстаць можна які-небудзь рэсурс, які наогул існуе ў пэўным «воблаку»; выкарыстоўваецца толькі тое, што трэба, і аплочваецца, толькі выкарыстанае. Вылічальнае воблака мусіць валодаць высокай даступнасцю для спажывецкіх зваротаў і хуткім часам адказу. Тэрмін паходзіць ад распаўсюджанага на тэхнічных дыяграмах схематычнага азначэння Сеціва і вылічальных сетак у выглядзе воблака (cloud). Пашырэнне ўжывання тэрміна пачалося ў 2007 годзе, калі методыкай сталі часцей карыстацца ў развязках праблемы гарызантальнага маштабавання. Канцэпцыя лічыцца[1] дарэчным адказам на праблемы традыцыйнай будовы вылічальнай інфраструктуры — невыкарыстанне значнай часткі выл. магутнасцей; патрэба ўтрымання абслуг. персаналу; выдаткі на эл. энергію. Спіс публічных платформ
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia