Войтаўска-лаўніцкі суд

Во́йтаўска-ла́ўніцкі суд — адзін з мясцовых судоў для гарадскога насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі грамату на магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі мяшчане.

У склад суда ўваходзілі войт і лаўнікі. Старшынёй судовага пасяджэння быў войт ці ландвойт. Ад памераў горада залежала колькасць лаўнікаў.

Справа таксама разглядалася, калі ў судовай спрэчцы ў якасці істца выступаў жыхар горада, які не меў прывілея на магдэбургскае права, або феадал ці залежны ад яго чалавек.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya