Вольга Аляксандраўна Санфірава
Во́льга Алякса́ндраўна Санфі́рава (2 мая 1917, Самара — 13 снежня 1944) — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага Таманскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (23.2.1945, пасмяротна). БіяграфіяВ. А. Санфірава нарадзілася ў горадзе Самара. У сярэдзіне 1930-х гг. разам з сям’ёй пераехала ва Узбекістан у горад Новы Ургенч. Там скончыла 9 класаў школы. Пазней жыла ў горадзе Каломна (Маскоўская вобласць), працавала на заводзе і адначасова вучылася ў аэраклубе. Працавала ва Упраўленні санітарнай авіяцыі, з 1940 года — лётчыкам-інструктарам вучэбнай эскадрыллі Заходне-Сібірскага Упраўлення Грамадзянскай авіяцыі. Са снежня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыла Батайскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З мая 1942 г. В. А. Санфірава на фронце. Удзельнічала ў абароне і вызваленні Паўночнага Каўказа, Наварасійска-Таманскай, Кепчынска-Эльтыгенскай, Крымскай і Беларускай аперацый. Здзейсніла 630 начных баявых вылетаў з баявым налётам 875 гадзін. У ноч на 13 снежня 1944 г. пры вяртання з баявога задання самалёт В. А. Санфіравай быў збіты ў раёне населенага пункта Дамаслаў (Польшча). Экіпаж пакінуў самалёт і прызямліўся на парашутах на міннае поле, дзе В. А. Санфірава загінула. Пахавана ў брацкай магіле ў горадзе Гродна (Беларусь). Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia