Вольга Аляксандраўна Шпілеўская
Вольга Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 6 студзеня 1976) — беларуская журналістка, грамадская дзеячка. Дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі. Старшыня Беларускага саюза жанчын (з 2022 года). Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года). БіяграфіяНарадзілася 6 студзеня 1976 года. У 1998 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Будучы студэнткай прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію, дзе дайшла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў. 3 ліпеня 2015 года прызначана галоўным рэдактарам газеты «Мінская праўда»[1]. У 2017 годзе ўзначаліла Нацыянальны прэс-цэнтр. З 2018 года па май 2021 года працавала начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. У пачатку снежня 2021 года ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі[3]. У ліпені 2022 года абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын[4], у сакавіку 2023 года аднагалосна пераабрана на гэтую пасаду[5] З 25 красавіка 2024 года — член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia