Вольга Бязсмертная
Вольга Бязсмертная (лац.: Olha Bezsmertna, укр.: Ольга Безсмертна; нар. 6 жніўня 1983, Багуслаў, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская оперная спявачка, сапрана, салістка Венскай дзяржаўнай оперы са студзеня 2012 года. Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая была ўдастоена гонару адкрываць ў 2015 годдзе Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперы[1]. БіяграфіяНарадзілася 6 жніўня 1983 года ў Багуславе (УССР)[2]. Спяваць Вольга пачала ў пяцігадовым узросце, калі па рэкамендацыі суседзяў бацькі адвялі яе ў дзіцячы хор, у якім яна праспявала да заканчэння сярэдняй школы, хоць і пяць разоў пакідала хор. Пасля заканчэння школы Вольга паўгода пачала займацца з Яўгеніяй Мірашнічэнка, рыхтуючыся да паступлення ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны. У 2000 годзе Вольга паступіла ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны, на вакальны факультэт, у клас прафесара Яўгеніі Мірашнічэнка. Пасля заканчэння магістратуры Вольга Бязсмертная паступіла ў аспірантуру. У 2009 годзе Яўгенія Мірашнічэнка памерла і Вольга ўзяла пяць з васьмі яе студэнтаў і два з паловай гады выкладала ў музычнай акадэміі. У прыняцці да Кіеўскай оперы ёй адмовілі. ![]() У кастрычніку 2011 года Вольга Бязсмертная атрымала першую прэмію Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў «Новыя галасы» ў Гютэрсла (Германія), а старшыня журы дырэктар Венскай дзяржаўнай оперы Дамінік Мэер прапанаваў ёй працу ў тэатры. У сакавіку 2012 года на сцэне Венскай оперы яна праспявала сваю прэм’еру ў сучаснай пастаноўцы оперы Паўля Хіндэміта «Кардыляк»[3]. Дэбют маладой Украінкі ў дзяржаўнай оперы Вены быў досыць спецыфічным, у яе было толькі два тыдні, каб вывучыць на нямецкай мове партыю прыдворнай дамы у оперы Паўля Гіндэміта «Кардыляк». Наступным выпрабаваннем была роля графіні Альмавівы у оперы «Жаніцьба Фігаро» Моцарта, тады для вывучэння партытуры на італьянскай мове быў толькі тыдзень часу[4]. У 2015 годзе Вольга Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая адкрывала Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперы з пачатку яго заснавання ў 1958 годзе[1][4]. У цяперашні час з’яўляецца асноўным сапрана Венскай оперы[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia