Вольга Генадзьеўна Сяргеева
Вольга Генадзьеўна Сяргеева (нар. 1952, Мінск) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (2008—2023). БіяграфіяУ 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1975—1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў. У 1993—1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк». У 1997—1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 гадах — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення. З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года па люты 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2013 па 2017 год — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія). Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2]. 26 верасня 2023 года вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку[3]. УзнагародыМае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia