Вольга Дзмітрыеўна Акімава
Вольга Дзмітрыеўна Акі́мава (11 ліпеня 1883, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 4 ліпеня 1969) — беларусі вучоны-альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры Беларусі. БіяграфіяВ. Д. Акімава нарадзілася ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1906—1912 гг. скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу. У 1921—1924 гг. асістэнт у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гг. дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1924—1938 і 1943—1956 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры батанікі, у 1931—1932 і 1943—1948 гг. дэкан біялагічнага факультэта). В. Д. Акімава займалася даследаваннем альгафлоры, яе відавога складу, біямасы фітапланктону вадаёмаў Беларусі, у тым ліку, праводзіла гідрабіялагічныя даследаванні Заходняй Дзвіны ў раёне Віцебска. У гады пасля Вялікай Айчыннай вайны была арганізатарам аднаўлення біялагічнага факультэта БДУ. За гэту працу ў 1953 г. ўзнагароджана ордэнам Леніна. Навуковыя публікацыі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia