Вольга Мікалаеўна Галубовіч

Вольга Мікалаеўна Галубовіч
Нараджэнне 20 чэрвеня 1956(1956-06-20) (68 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Вольга Мікалаеўна Галубовіч (нар. 20 чэрвеня 1956) — беларускі палітык, у 19901995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Трактаразаводскай акругі № 24 г. Мінска. Была намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па справах жанчын, аховы сям’і, мацярынства і дзяцінства, а таксама членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па ацэнцы дзеянняў членаў ГКЧП і падтрымаўшых іх грамадска-палітычных утварэнняў, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службовых асоб і грамадзянаў (1991 год).

Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), шэрагу законапраектаў.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya