Вольга Паўлаўна Айвазоўская
Вольга Паўлаўна Айвазоўская (укр.: Ольга Павлівна Айвазовська; нар.9 лістапада 1981, Чаркасы, УССР[1]) — украінская грамадская дзяячка. Нарадзілася 9 лістапада 1981 года. Вучылася ў Чаркаскім нацыянальным універсітэце імя Багдана Хмяльніцкага (факультэт украінскай філалогіі і журналістыкі)[2]. Была слухачкай навучальнай праграмы Украінскай школы палітычных студый[3]. З 2001 года займаецца назіраннем выбарчага працэсу ва Украіне[4]. У 2000—2004 гадах займала пасаду старшыні Чаркаскай абласной грамадскай моладзевай арганізацыі «Молода Просвіта». У 2006 годзе стала сузаснавальнікам усеўкраінскай грамадскай арганізацыі "Грамадзянская сетка «ОПОРА»[5]. З 2007 года — галоўны рэдактар усеўкраінскага друкаванага выдання «Точка ОПОРИ». З 2009 года — старшыня праўлення УГА "Грамадзянская сетка «ОПОРА»[2]. У 2016—2018 гадах Вольга была экспертам украінскага боку ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы ў Мінску на перамовах у пытаннях урэгулявання вайсковага канфлікту на Данбасе[6]. З 2018 года ўзначальвае праўленне Міжнароднага Фонду «Відродження». У 2020 годзе старшыня праўлення, каардынатар палітычных праграм грамадзянскай сеткі ОПОРА Вольга Айвазоўская абраная старшынёй праўлення глабальнай сеткі нацыянальных назіральнікаў за выбарамі (GNDEM)[7]. Глабальная сетка нацыянальных назіральнікаў за выбарамі ў цяперашні час складаецца з 251 арганізацыі-члена ў 89 краінах і 9 рэгіянальных членаў сеткі ў Афрыцы, Азіі, Еўропе, Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне і на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. Арганізацыі фармуюць гэтую глабальную сетку ў напрамку дзейнасці па непартыйным грамадскім маніторынгу выбараў з мэтай забеспячэння сумленнага выбарчага працэсу, павышэння падсправаздачнасці урадаў і палітычных партый, зніжэння патэнцыялу гвалту па палітычных матывах і ўмацавання права грамадзян на ўдзел у кіраванні дзяржавай[8]. Па версіі часопіса «Фокус» уваходзіць у спіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны з 2014 па 2020 год[9][10][11][12][13][14][15]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia