Вольга Сяргееўна Горлава

Вольга Сяргееўна Горлава
Дата нараджэння 14 жніўня 1982(1982-08-14) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, ветэрынар
Месца працы
Навуковая ступень дацэнт (2020)
Навуковае званне
Альма-матар

Вольга Сяргееўна Горлава (нар. 14 жніўня 1982, г. Віцебск, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі спецыяліст у ветэрынарыі. Кандыдат ветэрынарных навук (2019), дацэнт (2020). Рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны з 2024 года.

Біяграфія

У 1999—2004 гадах вучылася ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына», кваліфікацыя «урач ветэрынарнай медыцыны».

З 2014 па 2018 гады вучылася ў аспірантуры пры кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

У 2004—2007 гадах працавала ветэрынарным урачом у КУСГП «Сялюты», Віцебская вобласць.

У 2007—2011 гадах працавала інжынерам навуковага аддзела Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

З 2011 па 2024 гады працавала вучоным сакратаром Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

26 верасня 2024 года празначана рэктарам Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны[1].

Навуковая дзейнасць

Распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў абароны жывёл ад паразітарных хвароб з дапамогай лекавых раслін.

Крыніцы

Спасыдкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya