Вольга Уладзіміраўна Савасцюк
Вольга Уладзіміраўна Савасцюк (нар. 10 ліпеня 1963, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэтэса, галоўны рэдактар пухавіцкай раённай газеты «Пухавіцкія навіны» (2010—2020). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2009 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура». БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт і факультэт журналістыкі БДУ. Працавала карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, галоўным рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны», узначальвала літаратурнае аб’яднанне «Мар’інка». Дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. ТворчасцьЯе творы надрукаваны ў зборніку паэзіі «Вусны» (1985), «Самавар у лесе» (1995). Аўтар кнігі «Сустрэча» (1996). Выдала кнігі для дзяцей «Арэлі на вясёлцы» (1996), «Палахлівы матылёк» (2009), «Юлін рэстаран» (2014). Вершы, апавяданні і казкі ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Ад калыханкі да забаўлянкі» (2018), «Масты» (2019), «Няўжо забыцца можна пра вайну» (2020), «Карані» (2020), «Жаночыя мары» (2022), «Уласным лёсам спалучаць вякі» (2022). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia