Вольныя танцы: слухай сваё
«Во́льныя та́нцы: слу́хай сваё́» — беларускі супольны альбом, выдадзены лэйблам «БМАgroup» у 1999 годзе. Гісторыя стварэнняВыдадзена Віталем Супрановічам і Сяргеем Сахаравым, першы рэліз лэйбла «БМАgroup». Назвал «Вольныя танцы» атрымалася пад уплывам ад песні «Танцы на даху» гурта «Ulis». Выданню дыска папярэднічала серыя канцэртаў па Беларусі, які зладзіў наваўтвораны лэйбл. Усе трэкі — беларускамоўныя. Вялікай праблемай па меркаванню лэйбла была якасць запісаў, выканаўцы прыносілі песні Сяргею Сахараву на дыскетах. Аснова кампіляцыі — кампазіцыі ад вядучых рок-гуртоў краіны, як ветэранаў сцэны, так і маладых гуртоў. Агульны склад песень для кампіляцыі сфарміраваны выдаўцамі за тры гадзіны. Звядзеннем займаўся Сяргей Лабандзіеўскі. Друкавалі наклад першага беларускага CD-зборніка ў Ізраілі. У сакавіку 1999 года прайшло некалькі канцэртаў-прэзентацый.[1] Спіс песень
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia