Воранаўская брахіантыкліналь

Беларуская антэкліза

Воранаўская брахіантыкліналь, Воранаўскае падняцце — тэктанічная структура ў Воранаўскім раёне, у паўднёвай частцы Прыбалтыйскай монакліналі Беларускай антэклізы.

Выяўлена свідраваннем пры геалагічнай здымцы. Выдзяляецца па паверхні фундамента, валынскіх і валдайскіх адкладах венду. Памеры 33 X 18 км. Адгэтуль крышталічныя пароды паніжаюцца ва ўсе бакі. Амплітуда крыху большая за 100 м.

Залажылася і развівалася Воранаўская брахіантыкліналь у вендзе і раннім палеазоі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya