Ворань (гарадзішча)
Ворань — археалагічны помнік каля вёскі Ворань Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на захад ад вёскі, у лесе, на беразе возера Азяруты, ва ўрочышчы Ручаўшчына, на падоўжаным узгорку. АпісаннеПляцоўка ў плане авальная, памерам 50×31 м, здзірванелая, зарасла мяшаным лесам і хмызняком. Схілы стромкія, вышыня паўночна-заходніх 10-12 м, астатніх — 6-8 м. 3 паўночнага і паўночна-ўсходняга бакоў гарадзішча невялікая тэраса шырынёй каля 8 м, якая ляжыць ніжэй пляцоўкі на 5-6 м. Не выключана, што гэта рэшткі вала і апоўзлага рова. Выявіў у 1867 годзе А. М. Семянтоўскі. Aбследавалі: А. М. Ляўданскі (1931), А. Р. Мітрафанаў (1972), Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт не перавышае 0,5 м. У паўночна-ўсходняй частцы пляцоўкі закладзены шурф (0,25×0,25 м). Знойдзены дробныя абломкі ляпнога посуду. Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца IV—I стст. да н. э. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia