Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч
Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч або Іосіф Цэзар Турчыновіч (верасень 1824 — пасля 1860-х) — вучоны–гісторык, правазнавец, Паходзіў са збяднелага старажытнага шляхецкага роду Магілёўскай губерні. Звестак пра ранняе жыццё Турчыновіча няма. У 1858 годзе як тытулярны саветнік служыў перакладчыкам магілёўскага дваранскага сходу. На пачатку 1860-х гадоў служыў суддзёй Ніжняудзінскага акруговага суда ў Іркуцкай губерні. Далейшы лёс невядомы. На думку Уладзіміра Пічэты, Іосіф Турчыновіч належаў да сталічнай школы гісторыкаў-юрыстаў. Аўтар навуковых прац у галіне гісторыі права, шмат увагі надаваў асвятленню палітычных падзей. Сярод навуковых прац Турчыновіча «О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси» (1853) і «История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 года» (1854) — абедзве кнігі заўважаны, рэцэнзіі друкаваліся ў «Современнике», «Отечественных записках» і іншых, «Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» (1857). «Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» складалася з дзесяці частак і адлюстроўвала падзеі на тэрыторыі Беларусі да падзелаў Рэчы Паспалітай і да далучэння да Расійскай імперыі[1]. Таксама была заўважана навуковымі коламі, цытавалася, падштурхнула да даследаванняў у галіне беларускай гістарыяграфіі. На думку Ігара Марзалюка, гэта праца Турчыновіча заклала падмурак гісторыі Беларусі. ТворыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia