Воты![]() Воты (ад лац.: votivus — ахвяра, прынашэнне па абяцанні) — ахвяраваныя рэчы рэлігійнага ўжытку, сасуды, статуэткі, зброя, таксама выявы частак чалавечага цела (сэрца, рука, нага, галава і г.д.) з каштоўнага металу, якія, як ахвяраванне, прымацоўваюцца да жывапіснай або скульптурнай выявы святога, за дапамогай да якога звяртаецца чалавек. Традыцыя вядомая пачынаючы з часоў пячорнага чалавека да нашых дзён. У археалогіі прынята адрозніваць закапаныя вотыўныя прадметы ад скарба: хоць яны маглі ўтрымліваць аднолькавыя рэчы, скарбы прызначаліся для адкопвання гаспадарамі ў будучыні, а дары багам — не. Воты на вылячэнне![]() Воты на вылячэнне — дары з выявай хворага органа, якія прыносілі хворыя з просьбай аб вылячэнні ці ў падзяку за яго. Знешні выгляд вызначаўся прынцыпам падабенства. Шмат падобных матэрыяльных сведчанняў дайшло з часоў антычнасці. Вялікая калекцыя вотаў на вылячэнне, выкананых з гліны, дэманструецца ў музеі свяцілішча Асклепія ў Эпідаўры.[1] Цікавыя воты на вылячэнне ібераў, знойдзеныя ў гарачых крыніц[2]. Воты ў хрысціянствеУ каталіцтве воты (лац.: ex-voto) прыносяць у дар храму або па зароку, або ў падзяку. У нашы дні, як правіла, гэта спецыяльныя таблічкі са словамі малітвы і падзякі, свечкі, кветкі, творы мастацтва (статуі і іх адзенне). Прыклады вядомых ахвяраванняў: статуя жонкі Генрыха III, зробленая з золата і падораная Вэстмінстэру; васковы сокал, усталяваны Эдуардам I на грабніцу Св. Вульстана; рубін з дыяментам, якія ўпрыгожваюць грабніцу Томаса Бекета; шматлікія мыліцы, пакінутыя ў Лурдскім гроце.[3] У касцёлах невялікімі металічнымі вотамі могуць быць завешанымі цэлыя сцены.[4] Звычай падвешваць дары на іконы сустракаецца і ў праваслаўі.[5] У прыватнасці, ім была ўспрынята ў язычніцтва традыцыя падвешвання вотаў на вылячэнне на цудатворныя іконы на ланцужках. Многія шанаваныя цудатворныя іконы маюць вотыўныя прывескі (часам ланцужкі і нацельныя крыжы, часам — выявы з каштоўных металаў вылечаных органаў). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia