Вулканічная бомба

Вулканічная бомба, «выкінутая» вулканам Кілаўэа ў 1983 годзе.
Вулканічная бомба, знойдзеная ў Чэхіі.
Вулканічная бомба, у Штроне, Рэйнланд-Пфальц, Германія, дыяметрам 5 метраў і масай 120 тон. Гэта было выклікана вывяржэннем вулкана ў 8300 годзе да нашай эры.

Вулканічная бомба — камяк лавы, выкінуты падчас вывяржэння ў вадкім або пластычным стане. Атрымоўвае у палёце тую ці іншую форму. Памеры вулканічнай бомбы ад 1 см да 7 м у даўжыню. Асноўнымі формамі вулканічных бомб з'яўляюцца: ляпёшкападобная - характэрная для вельмі вадкіх лаў, камякі якіх, падаючы на зямлю, плюшчацца ў аладку; кручаная, веацянападобная, грушападобная, шаравая, стужкападобная і іншыя - для малавязкіх базальтавых лаў, якія цвярдзеюць і прымаюць названыя формы ў палёце; круглявыя або няправільна-шматгранныя камякі лавы, пакрытыя сеткай трэшчынак (вулканічныя бомбы тыпу хлебнай скарынкі) - для глейкіх кіслых і андэзітавых лаў.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya