Вуліца Дзімітрава (Гомель)

Дзімітрава
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Навабеліцкі
Працягласць 1600
Назва ў гонар Георгій Дзімітраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Дзімітрава — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Гісторыя

Вуліца названа ў гонар Георгія Міхайлава Дзімітрава. У XIX стагоддзі гэта была дачная мясцовасць. У 1900—1920-х гадах забудоўвалася 1-павярховымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады.

У жніўні 2009 года Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на поўдзень. Пачынаецца ад Рэспубліканскай вуліцы, перасякае вуліцы 11 Ліпеня, Міжнародную, Рэпіна, Герцэна, Радзішчава, Склязнёва, Разіна, Ленінградскую. Даўжыня вуліцы 1600 метраў.

Забудова

  • № 24 — Сярэдняя школа №4 імя У. Маркелава
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya