Вуліца Кабзуна (Верхнядзвінск)
Вуліца Кабзуна (трансліт.: vulica Kabzuna, руск.: улица Кобзуна) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён. АпісаннеНазвана ў гонар Івана Кабзуна — Героя Савецкага Саюза, удзельніка Другой сусветнай вайны, які нарадзіўся ў вёсцы Барсукі на поўдзень ад Верхнядзвінска. Пачынаецца ад вул. Савецкай у раёне рынка і пралягае з усхода на захад да скрыжавання з вул. Карла Маркса. Працягласць вуліцы складае 600 метраў. Забудавана вуліца шматкватэрнымі, пераважна пяціпавярховымі панэльнымі і цаглянымі дамамі. Першыя дамы з’явіліся тут яшчэ ў сярэдзіне 1970-х гг. падчас пачатку забудовы тэрыторыі, якая з поўдня прымыкала да гарадскіх межаў і згодам атрымала назву Мікрараён. Будаўніцтва шматкватэрных пяціпавярховых дамоў па няцотным (паўднёвым) баку вуліцы працягваецца і сёння. Сацыяльныя аб’екты
ПомнікіУ пачатку 2000-х гг. на вул. Кабзуна на месцы, вызваленым ад неахайнай драўлянай стыхійнай забудовы, гарадскія улады высадзілі дрэвы і дэкаратыўныя расліны, праклалі з плітак дарожкі, а таксама ўсталявалі камень з надпісам, што тут будзе сквер у гонар Верхнядзвінскай мытні, якую, аднак, у хуткім часе ліквідавалі, а камень прыбралі. У 2018 г. на гэтым месцы збудавалі краму «Еўраопт». Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia