Вуліца Петруся Броўкі (Полацк)
Вуліца Петруся́ Броўкі (трансліт.: Vulica Pietrusia Broŭki, руск.: Улица Петруся Бровки) — вуліца ў Полацку. Агульная характарыстыкаВуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі. Пралягае ў паўднёвай частцы горада з усходу на захад ад вуліцы Юбілейнай і маста праз рэчку Бяльчанка да мяжы горада з вёскай Экімань-2. Забудова вуліцы змяшаная: правы (паўночны) бок вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Задзвінне, мае пераважна аднапавярховую жылую забудову сядзібнага тыпу; значная частка левага (паўднёвага) боку вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Марыненка, забудавана шматкватэрнымі панэльнымі і цаглянымі дамамі ў 5-9 паверхаў. Вуліца мае развітую інфраструктуру і з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй горада, забяспечваючы зручныя зносіны паміж рознымі раёнамі Полацка і Наваполацкам. Грамадскі транспарт прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і машрутнымі таксі. Сацыяльныя аб'екты
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia