Вуліца Рыднага (Гомель)
Вуліца Рыднага — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да 9-й Навасёлкавай вуліцы. Перасякаецца з вуліцамі 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая[1]. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу, у тым ліку сумежных вуліц. З гісторыі![]() Правобраз вуліцы з’явіўся яшчэ ў даваенны час, што можна прасачыць па нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[2]. Тады гэта быў праезд між падворкамі адпаведнага ўчастка вуліцы Леніна (будучай Крупскай), які пераходзіў у дарогу між палеткамі, што ішла да Бурага балота. У пасляваенную пару называлася 2-й Праезджай[3]. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар С. Р. Рыднага — савецкага воіна-лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў у 1941-1942 гадах супраць нямецкіх нацысцкіх акупантаў. З Гомелем яго асоба звязана месцам службы ў 1940-1941 гадах[4]. На жылым будынку №11 усталявана адпаведная мемарыяльная шыльда. На вуліцы пэўны час знаходзіўся калгасны рынак, пляцоўка якога застаецца незабудаванай. Станам на 1980-я гады тут месціліся аптэка, піўны бар, крама гаспадарчых тавараў, харчовая крама “Палессе”, швейнае атэлье, ашчадная каса. СучаснасцьНа вуліцы знаходзяцца:
ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia