Вуліца Свярдлова (Полацк)
Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтры Полацка. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя насіла назву Задзвінская[1], бо вяла да пераправы цераз Дзвіну на вуліцу Лепельскую (сучасная 23 Гвардзейцаў)[2]. Савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў гонар расійскага рэвалюцыянера Якава Свярдова. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну[2]. Да 1932 года на гэтым існаваў драўляны мост цераз Дзвіну, які быў разбураны паводкай[2][3]. У 1941 годзе частка вуліцы Свярдлова ўваходзіла ў яўрэйскае гета[2]. У 1944 годзе немцы пабудавалі драўляны мост на гэтым месцы. 3 чэрвеня 1944 года мост быў захоплены групай лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева. 23 аўтаматчыкі выйшлі па ім да вуліцы Свярдлова. Гвардзейцы авалодалі мастом, пагасілі пажар на ім і захапілі пляцоўку на правым беразе Дзвіны. 4 ліпеня 1989 года ля вуліцы Свярдлова на беразе Дзвіны быў адкрыты помніг 23-м гвардзейцам.[2] Пакуль да 1953 года цягнулася адбудова транспартнага моста праз Дзвіну, улетку функцыянаваў пантонны мост з вуліцы Свярдлова на Лепельскую[2]. АпісаннеВуліца цягнецца ад Ніжне-Пакроўскай вуліцы на поўдні да вуліцы Валадарскага на поўначы. ФактыПланавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плану адмовіліся[3]. Забудова![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia