Вуліца Талстога (Полацк)
Вуліца Талстога — вуліца ў цэнтры Полацка. ГісторыяДа 1911 года называлася Прабойнай.[1] Вуліца Прабойная пралягала па мерыдыяльным накірунку (поўдзень-поўнач) у межах гарадскіх умацаванняў. Натуральнымі межамі пачатку і канца гэтай вуліцы з’яўляліся з поўдня — р. Дзвіна, з поўначы — р. Палата.[2] Выява гэтай вуліцы ёсць на планах пачатку XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла па-над ровам насупраць вала Ніжняга замка і вяла ў бок Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.[2] Для выхаду за межы гарадскіх умацаванняў вуліца раздвойвалася ў раёне неіснуючай зараз вуліцы Баравой (прастора паміж Камуністычнай вуліцай і Замкавым праездам), і асноўная яе частка набліжалася да вала Ніжняга замка і выходзіла за межы паркана праз вежу-фортку.[3]. На поўначы гэтай вуліцы, ля Палаты ў 1656—1657 гг. быў размешчаны цвінтар і касцёл св. Крыжа.[2] Вуліца Прабойная была адной з асноўных гарадскіх вуліц і праходзіла ля гарадской ратушы. У Рэвізіі 1765 года вуліца Прабойная выкарыстоўваецца як арыентыр для пазначэння напрамку іншых вуліц. У 1913 годзе мела назву вуліца графа Льва Талстога.[4] Забудова
![]()
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia