Вуліца Шаўчэнкі (Брэст)

Вуліца Шаўчэнкі  (гістарычная назва: Шпановіцкая) — вуліца ў паўднёва-усходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі. Працягласць 770 м — па правым беразе ракі Мухавец ад Набярэжнай вуліцы да Спакойнай. Сфарміравалася ў 1929 годзе. Забудавана пераважна дамамі сядзібнага тыпу. Заходні ўчастак вуліцы рэканструяваны ў 1970-я гады. На вуліцы знаходзіцца фізкультурна-аздараўленчы клуб для падлеткаў (д.№ 102).

Літаратура

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya