Вуліца князя Паскевіча (Добруш)

Вуліца князя Паскевіча
Добруш
Агульная інфармацыя
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Добруш
Назва ў гонар Фёдар Іванавіч Паскевіч

Вуліца князя Паскевіча (руск.: улица князя Паскевича) — адна з цэнтральных вуліц Добруша. Названа ў гонар князя Фёдара Іванавіча Паскевіча, заснавальніка Добрушскай папяровай фабрыкі.

Гісторыя

Гістарычна насіла назву Галоўная вуліца[1]. У савецкі час перайменавана ў вуліцу Карла Маркса. У 2004 годзе перайменавана ў гонар Ф. І. Паскевіча[2].

Забудова

Няцотны бок

Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі

Цотны бок

  • № 2 — Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Добрушскага РАУС.
  • № 4 — Дзіцячая школа мастацтваў г. Добруша.
  • № 6 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Добрушскім раёне.
  • № 10 — кінатэатр «Усход». У будынку таксама размяшчаецца Аддзел ЗАГС Добрушскага райвыканкама.
  • № 12 — Дом быту (архітэктар Л. Кажарскі)[3].
  • № 36 — Добрушская цэнтральная раённая паліклініка.
Свята-Мікалаеўскі сабор

Зноскі

  1. Урбананімія горада Добруш. 30/05/2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  2. У Добрушы памянялі Маркса на Паскевіча. 16 лістапада 2004
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya