Вызваленне працы
Вызваленне працы (руск.: Освобождение труда) — першая марксісцкая група ў Расійскай імперыі. Група была заснавана ў 1883 годзе былымі народнікамі Георгіем Пляханавым, Васілём Ігнатавым, Верай Засуліч, Львом Дзейчам і Паўлам Аксельродам на эміграцыі ў Жэневе. У 1884 годзе групу пакінулі Дзейч (у сувязі з арыштам і высылкай у Сібір) і Ігнатаў (у сувязі са смерцю). У 1888 годзе ў групу быў прыняты Сяргей Інгерман, які браў удзел у дзейнасці групы да 1891 года. Група выдавала першыя рускія пераклады шматлікіх твораў Карла Маркса і распаўсюджвала іх. «Вызваленне працы» стала галоўным супернікам народнікаў на левым крыле палітыкі ў Расійскай імперыі. Таксама група ў значнай меры паўплывала на фармаванне іншага расійскага марксісцкага аб’'яднання - Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Леніна. «Вызваленне працы» аб’явіла аб сваім роспуску на II з’ездзе РСДРП, у жніўні 1903 года. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia