Выня (рака)
Выня́ — рака ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана). Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 366 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дубейкі Нясвіжскага раёна, цячэ па слабахвалістай раўніне, вусце на поўначы ад вёскі Харытонаўка. Даліна пераважна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у высокай плыні — меліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных дзялянках у сярэднім цячэнні 30 — 35 м. Каля вёсак Харытонаўка і Леткаўшчына створаныя сажалкі (плошча адпаведна 0,06 км² і 0,03 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы. Асноўныя прытокіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia