Высокая вуліца (Наваполацк)

Высокая вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Раён БВК
Працягласць 150 м
Аўтобусныя маршруты № 8, 12
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Высокая вуліца (трансліт.: Vysokaja vulica, руск.: Высокая улица) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе. Сёння ў гэтай цастцы горада размешчаны садовыя таварыствы, а таксама аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Працягласць вуліцы складае каля 150 метраў ад вуліцы Цюльпанавай да вуліцы Вясковай. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 «Падкасцельцы - БВК» і № 12 «Падкасцельцы - Шніткі». Непадалёк ад вуліцы працякае рака Дзвіна.

Гл. таксама

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya