Высокія Татры
Высокія Татры (славацк.: Vysoké Tatry) — найвышэйшая частка Татраў і ўсіх Карпатаў, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Герлахаўскі-Шціт (2655 м). ![]() Пікі15 самых высокіх пунктаў Высокіх Татраў усе размешчаны ў Славакіі:
Даліны![]() У Высокіх Татрах 23 даліны, большасць са славацкага боку. АзёрыНайбольшае, Морске-Вока плошчай 34,54 га, глыбінёй 50,8 м, вышыня над узроўнем мора 1395,4 м, знаходзіцца з польскага боку. Найглыбейшае Вельке-Гінцава-Плес (20,08 га, 53 м, 1946 м), якое знаходзіцца ў Славакіі. Папулярны ў турыстаў Штрбске Плеса і Попрадске Плеса. ВадаспадыНайбольш вядомыя вадаспады знаходзяцца на рацэ Сцюдзёны Паток. Самы вялікі, але не самы высокі, вадаспад з польскага боку — Сіклава. Яго вышыня 64-70 м, нахіл каля 35 °. Флора і фаунаНа славацкім і польскім баку ёсць запаведнікі — Татранскія Народныя Паркі, дзе жыве мноства ахоўных відаў раслін і жывёл. ГарадыНа тэрыторыі Высокіх Татраў знаходзіцца адзіны горад — Высоке Татры, які з’яўляецца базавым для экскурсій у Высокія Татры. НавукаУ Высокіх Татрах размешчаны дзве асноўныя астранамічныя абсерваторыі Славакіі: абсерваторыя Скалнатэ Плеса і абсерваторыя Ламніцкі Шціт. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia