Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне![]() Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне (англ.: High Representative for Bosnia and Herzegovina) — каардынатар міжнародных намаганняў па выкананні грамадзянскіх аспектаў мірнага ўрэгулявання ў Босніі і Герцагавіне[1]. Высокі прадстаўнік таксама з’яўляецца адмысловым Прадстаўніком Еўрапейскага саюза. ПаўнамоцтвыВысокі прадстаўнік валодае паўнамоцтвамі звальняць дзяржаўных дзеячаў, дзеянні якіх нясуць пагрозу міру і бяспецы Босніі і Герцагавіны, а таксама адмяняць рашэнні баснійскіх уладаў і выносіць свае ўласныя[1]. Высокі прадстаўнік і яго Апарат (Office of the High Representative, OHR) рэпрэзентуюць краіны-ўдзельніцы Дэйтанскага дагавора праз Савет па выкананні Мірнага дагавора (Peace Implementation Council, PIC). ГісторыяПасада была створана ў 1995 годзе, адразу ж пасля падписання Дэйтанскай мірнага дагавора, для назірання за выкананнем гэтай дамовы. 27 лютага 2007 года Савет па выкананні Мірнага дагавора вырашыла спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікі[2]. Спіс Высокіх прадстаўнікоўУсе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўрасаюза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia