Вэцслабадскі бой
Вэцслабадскі бой — сумесная баявая аперцыя партызанскіх фарміраванняў Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінскай вобласці РСФСР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у населеным пункце Вэцслабада Латвійскай ССР 13 студзеня 1943 года. Ход аперацыіУ аперацыі ўдзельнічала 800 байцоў трох партызанскіх брыгад — «За Савецкую Беларусь», Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, Дрысенскай, 4-я Калінінская партызанская брыгада[1], Латышскі[2] і Літоўскі[3] партызанскія атрады. План аперацыі быў распрацаваны штабам Латышскага партызанскага атрада, кіраўніцтва ёю ажыццяўляў штаб брыгады «За Савецкую Беларусь» на чале з камандзірам брыгады А. В. Раманавым. Атрады «Бясстрашны»[4] Дрысенскай брыгады, імя Шчорса[5] брыгады «За Савецкую Беларусь» і Латышскі склалі штурмавую групу. Астатнія атрады арганізавалі засадныя групы і групы прыкрыцця дарог, якія звязвалі гарнізон Вэцслабады з найбліжэйшымі гарнізонамі праціўніка, а таксама групы эвакуацыі збожжа. У ноч на 13 студзеня штурмавыя групы скрытна падышлі да ўскраіны Вэцслабады, па агульным сігнале атакавалі нямецкія дзоты і ўварваліся на цэнтральную вуліцу. Падчас бою партызаны разграмілі будынкі камендатуры, паліцэйскага ўчастка, валасной управы, падпалілі пошту, спіртзавод, узарвалі складскія памяшканні, захапілі 400 мяшкоў збожжа, 65 мяшкоў цукру, 4 тоны воўны, знішчылі больш за 50 гітлераўцаў. У выніку гэтай аперацыі партызаны сарвалі адпраўку у Германію вялікіх запасаў збожжа і іншых прадуктаў харчавання, а таксама планы карных аперацый праціўніка супраць партызан. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia