Вязынка (рака)
Вя́зынка — рака ў Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі). Даўжыня ракі 15 км, з іх 13,5 км у Маладзечанскім раёне[1]. Плошча вадазбору 60 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 м/км. Сярэдні расход вады ў вусці каля 0,4 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў Мінскім раёне, у напрамку на ўсход ад вёскі Ліпяні. Зліваючыся з ракой Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, ўтварае раку Рыбчанка. Вадазбор на заходняй частцы Мінскага ўзвышша. Даліна ракі трапецападобнай формы, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая. Шырыня поймы 0,1—0,2 км. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча ў межань складае 5—7 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. У вярхоўі рака перасякае галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia