Вялешынскі сельсавет
Вяле́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялешына. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капыльскага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: Аргелаўшчына, пасёлак цагельнага завода Андросаўшчына, Васілеўшчына, Вошкаты, Вялешына, Каменка, Мазалі, Мурыны, Навасады, пасёлак Навасады, Новая Кель, Скабін, пасёлак Скабін, Старая Кель. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia