Вялікая камета

Вялікая камета Хейла — Бопа, 1997 год.

Вялікімі каметамі (англ.: Great comets) завуць каметы, якія становяцца асабліва яркімі і прыкметнымі для зямнога назіральніка. У сярэднім, вялікая камета з'яўляецца раз у дзесяцігоддзе.

Цяжка прадказаць, ці стане камета «вялікаю», бо на яркасць могуць моцна паўплываць розныя фактары. Але кажучы наогул, калі ў каметы вялікае і актыўнае ядро, яна падлятае блізка да Сонца і яно не перашкаджае яе назіранню з Зямлі, то ў каметы ёсць усе шанцы атрымаць назву «вялікай».

Вялікая камета 1577 года над Прагай

Звычайна каметы атрымліваюць назву ў гонар іх першаадкрывальнікаў. Вялікія каметы традыцыйна завуцца паводле года назірання, напрыклад, «Вялікая камета 1811 года».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya