Вялікі Аўстралійскі заліў
Вялікі Аўстралійскі заліў (англ.: Great Australian Bight) — буйны адкрыты заліў, які адносіцца да водаў Індыйскага акіяна. Размешчаны ў цэнтральнай і заходняй частцы паўднёвага ўзбярэжжа Аўстраліі. Вялікі Аўстралійскі заліў працягнуўся на ўсход ад Заходняга мыса ў Заходняй Аўстраліі да Паўднёва-Заходняга мыса на Тасманіі. Працягласць ўзбярэжжа заліва складае каля 1160 км. Плошча каля 1335 тыс. км²[1]. Глыбіня да 5670[1] м. Галоўны порт — горад Адэлаіда. Большая частка заліва размешчана на поўдні тэрыторыі, прылеглай да мяжы штатаў Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія. У Вялікім Аўстралійскім заліве маюцца некалькі больш дробных заліваў — Спенсер, Сент-Вінсент[1]. Для берагавой лініі Вялікага Аўстралійскага заліва характэрныя берагавыя скалы (да 60 м у вышыню), пясчаныя пляжы і скалістыя тэрасы. У бухту Уілсан упадае рака Дэнмарк. У заліў упадаюць рэкі Мурэй[1]. Прылівы вышынёй да 3,6 м. Флора і фаўнаВоды заліва, нягледзячы на адносна невялікую глыбіню, не адрозніваюцца багаццем флоры і фаўны па прычыне нязначнага назапашвання асадкаў. Тым не менш, заліў насяляе мноства акул, асабліва ў прыбярэжных водах, а таксама гладкіх кітоў, якія мігрыруюць унутры рэгіёна. ГісторыяВялікі Аўстралійскі заліў быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1627 годзе, калі галандскі мараплавец Тысен праплыў уздоўж яго заходняй мяжы. Пазней узбярэжжа было падрабязна нанесена на карту англійскім даследчыкам капітанам Мэцью Фліндэрсам у 1802 годзе, падчас яго плавання вакол Аўстралійскага кантынента. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia