Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,62 км. Найбольшая глыбіня 23,8 м, сярэдняя 8,4 м. Аб'ём вады 3,52 млн. м³. Плошча вадазбору 6,13 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, стромкія (у паўночнай частцы вышынёй 5—10 м, спадзістыя). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м (на захадзе і поўначы месцамі да 0,7 м), пясчаныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і ілам, глыбей пашыраны сапрапелі.
Возера мезатрофнае, малапраточнае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 8—50 м да глыбіні 5 м. У возера ўпадаюць ручаі. Злучана пратокай з возерам Малы Супонец.
Ляшковіч Л. Я. Вялікі Супонец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.