Вялікі камень літоўскі са знакамі

Вялікі камень літоўскі са знакамі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, усходняя ўскраіна вёскі Літоўка, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Найбліжэйшы горад Навагрудак
physical
Вялікі камень літоўскі са знакамі
Вялікі камень літоўскі са знакамі

Вялікі камень літоўскі са знакамі — геалагічны помнік прыроды на Беларусі з 1997 года, размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі Літоўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Валун ружавага-шэрага дробназярністага граніту з крышталямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Захавалася 1/3 валуна даўжынёй 2,7 м, шырынёй 2,4 м, вышынёй 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м³, маса каля 14,6 тон. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі.

На паверхні каменя ёсць паглыбленне даўжынёй 29 см, шырынёй 14 см, глыбінёй да 2 см, якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная выемка ў папярочніку 4 см, глыбінёй 1,5 см з прышліфаванымі сценкамі, якая высечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. Валун меў культавае значэнне.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya